Новости

Мы приняли участие в митинге, посвященном Дню Независимости Республики Беларусь!

Мітынг-рэквіем “Мы будзем помніць перамогі і лёс наш мірна будаваць..”,  прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дню Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся ў Смаргоні 3 ліпеня

У мітынгу прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, ваенныя, афіцэры ў адстаўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў Смаргоншчыны, дзеці.

“Гудуць званы. Гудуць журботна і сурова. Над светлымі бярозавымі гаямі, над задуменнымі барамі Смаргоншчыны, над усёй зямлёй Беларусі плыве народжаная мемарыяльнай бронзай мелодыя. І ў гэтай трывожнай і ўрачыстай мелодыі гучыць рэквіем і гімн. Рэквіем у памяць мільёнаў загінуўшых, расстраляных, павешаных, закатаваных, спаленых жывымі. Гімн людзям, якія не скарыліся, не сталі перад ворагам на калені, загінулі з імем маці-Радзімы на вуснах…” — узнёсла і кранальна прагучалі словы вядучай падчас мітынгу-рэквіему.

Да прысутных звярнуўся старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык: “3 ліпеня – светлая і радасная дата для кожнага беларуса, сімвал мужнасці і самаадданай любові да Радзімы. Кожны з нас будзе вечна захоўваць у душы глыбокую падзяку ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і працы, тым, хто выстаяў і перамог, аднавіў дзяржаву з руін і попелу, падараваў нам свабоду і незалежнасць.

Эстафету слаўных спраў дастойна прыняло маладое пакаленне, якое пабудавала суверэнную дзяржаву.

Дзень Незалежнасці – свята тых, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці, гордасць за дзяржаву, жаданне працаваць для яе працвітання.

Сёння ад кожнага з нас, ад нашай працы, ініцыятывы і грамадзянскай пазіцыі залежыць цяперашняе і будучае раёна, вобласці, дзяржавы”.

Геннадий ХоружикНа мітынгу прысутнічаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла, які адзначыў: “Суверэнітэт і незалежнасць – тое, што не дадзена назаўсёды, іх трэба ўсталёўваць пастаянна, штодзённа сваёй працай… У цяперашні час адбываюцца вельмі складаныя працэсы як у свеце, так і ў дзяржаве. Гэтыя працэсы з’яўляюцца сур’ёзным выпрабаваннем для нашай з вамі незалежнасці. Я шчыра веру ў тое, што жыхары Смаргонскага раёна пройдуць гэта выпрабаванне дастойна, спакойна, упэўнена”.

Словы падзякі ветэранам і віншаванні выказала Кацярына Руткоўская, урач ЦРБ, пераможца раённага конкурса “Малады спецыяліст XXI стагоддзя”, фіналіст раённага конкурса патрыятычнай песні:

“Маладое пакаленне павінна памятаць, што сёння мы працуем, жывем, гадуем дзяцей і будуем сваю будучыню дзякуючы доблесці нашых бацькоў, дзедаў і прадзедаў.

Сённяшняе свята – гэта свята тых, хто ганарыцца сваёй краінай, паважае і шануе яе гісторыю і тых, хто кожны дзень гатовы ўнесці штосьці добрае ў працвітанне сваёй краіны”.

Падчас мітынгу было адзначана, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны загінулі і прапалі без вестак – 872 жыхары Смаргоншчыны.

Памяць аб загінуўшых прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам і партызанам.

В ТОРЖЕСТВЕННЫХ МЕРОПРИЯТИЯХ  ПРИНЯЛА УЧАСТИЕ ДЕЛЕГАЦИЯ КУП «ЖРЭС» .

 

Статья взята с сайта газеты «Светлый Шлях», автор — Галіна АНТОНАВА.